Задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей, стварэнне найбольш камфортнага асяроддзя сярод чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя цэнтральная раённая бібліятэка разглядае як адну з важнейшых задач. Бібліятэкары робяць асаблівы акцэнт на індывідуальнай рабоце з пажылымі людзьмі, пенсіянерамі, інвалідамі.

Чарговы выезд мабільнай бібліятэкі, які адбыўся 17 мая 2019 года, быў прымеркаваны да Міжнароднага Дня барацьбы за правы інвалідаў. У гэты дзень бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі наведалі дзяржаўную ўстанову сацыяльнага абслугоўвання “Каменскі псіханеўралагічны дом - інтэрнат”. Пражываючыя медыка-сацыяльнай установы пазнаёміліся з мабільнай бібліятэкай і выставай літаратуры “Сацыяльная рэабілітацыя і прававая абарона для людзей з абмежаванымі магчымасцямі”. У час стаянкі бібліятэкары прапанавалі слухачам тэматычную гутарку па перыядычным выданням “Новае ў перыёдыцы для пажылых”, падрыхтавалі рэкамендацыйны агляд літаратуры “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню” і правялі кансультацыю “Бібліятэка для Вас” па паслугам, якія аказвае цэнтральная бібліятэка.

Новымі чытачамі мабільнай бібліятэкі сталі 47 чалавек.

Наведалі ў гэты дзень бібліятэкары і Каменскую дапаможную школу - інтэрнат. Разам з бібліятэкарам гэтай установы абмеркавалі план работы на 2019-2020 навучальны год.