Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

Для сённяшняй беларускай дзіцячай літаратуры наступіў па-сапраўднаму шчаслівы час. З’яўляецца ўсё больш і больш новых кніг сучасных аўтараў. Кожная з іх адкрывае нешта новае, яркае, цікавае, неспадзяванае.

Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі прапанавалі выхаванцам і педагогам ДУА “Яслі-сад № 67 г. Бабруйска” дзень новай беларускай кнігі “Сучасныя пісьменнікі – дзецям”, які з’яўляецца адной з форм па далучэнні дзяцей да роднай мовы і літаратуры. Трэба адзначыць, што бібліятэкары распрацавалі сістэматычную работу з дзецьмі і педагогамі гэтай дашкольнай установы і стварылі трывалыя ўзаемаадносіны.

Увазе дзяцей была прадстаўлена літаратурная экспазіцыя, прысвечаная дзіцячай кнізе “Кніг запаветныя старонкі”. Разам з бібліятэкарамі дзеці адправіліся ў віртуальную вандроўку ў Чытай-горад, сталі ўдзельнікамі эрудыт-марафона “Азбука ў вершах і малюнках” па кнізе В. Кажуры. Запамінальным быў для дзяцей турнір знаўцаў па серыі кніг “Мишуткины сказки”. Дзеці вучыліся чытаць і слухаць вершы Д. Юртаева “Ні хвілінкі цішыні”, старанна спрабавалі даць адказы на загадкі з кнігі Я. Жабко “100 загадак”.

Мерапрыемства атрымалася. Добры настрой і пазітыў на доўгі час атрымалі не толькі дзеці, але і дарослыя, якія прысутнічалі ў музычнай зале гэтай установы 24. 04.2019г. А вынікам мерапрыемства стала жаданне кожнага дзіцяці вярнуцца дадому з кніжкамі-навінкамі.