Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэцы ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” праводзяць сістэматычную работу ў межах бібліятэчнай праграмы “Бібліятэка і моладзь: адна мова – адна прастора” па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы ўжывання, распаўсюджвання наркатычных сродкаў, курыльных сумесей, выкарыстоўваючы ўвесь арсенал сродкаў індывідуальнай і масавай работы, каб раскрыць падлеткам і моладзі згубнае ўздзеянне наркатычных сродкаў на арганізм чалавека, данесці да кожнага пытанні, якія звязаны як са здароўем, так і крымінальнай адказнасцю ў гэтай галіне.

Да Міжнароднага Дня барацьбы з наркаманіяй стартавала міні-акцыя “Абараняючы іншых, ты абараняеш сябе” для карыстальнікаў цэнтральнай бібліятэкі, якая была запланавана ў межах міжведамаснай прафілактычнай акцыі “ Разам супраць наркотыкаў” і прайшла ў перыяд з 20 лютага па

2 сакавіка 2019 года. У гэты перыяд у бібліятэцы быў падрыхтаваны і праведзены Дзень інфармацыі “Глыток бяды”. Праграма Дня ўключала: выставу - перасцярогу “Наркаманія - жыццё без будучыні”, гадзіну актуальнай інфармацыі для дзяцей і падлеткаў “Імя бяды - наркотык”, літаратурна-прафілактычны агляд літаратуры “Наркаманія ў літаратуры і жыцці”, гутарка-сустрэча з медработнікам Каменскага ФАПа пад назвай “Скажы наркотыкам-НЕ!”. Прысутныя не толькі пачулі аб пагубным уздзеянні наркотыкаў на арганізм чалавека, але і азнаёміліся з заканадаўчымі актамі аб барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.

Бібліятэкары падрыхтавалі цыкл лістовак і закладак “Живи свободно! Без наркотиков!”, “Я выбираю жизнь!”, “Нет наркотикам!”, выдалі памятку “Стоп! Спайс!”. Кожны з удзельнікаў Дня інфармацыі атрымаў лістоўку-напамін “Як не стаць ахвярай наркаманіі”.