Скачать шаблоны для cms Joomla 3 бесплатно.
Зелёные шаблоны джумла.

У Рэспубліцы Беларусь дасягнута дамоўленасць паміж Нацыянальным Цэнтрам прававой інфармацыі і Беларускай нацыянальнай палатай аб правядзенні на пастаяннай, сістэматычнай і бязвыплатнай аснове на базе публічных цэнтраў прававой інфармацыі мерапрыемстваў (кансультацый, семінараў і інш.) па прававой асвеце насельніцтва. У межах гэтай дамоўленасці 8 мая 2018 года на базе цэнтра прававой інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло бясплатнае кансультаванне па пытаннях заключэння натарыяльных дзеянняў і афармлення спадчынных правоў для ўсіх катэгорый грамадзян. У Дзень бясплатнай юрыдычнай дапамогі “Даверанасць: парады ад натарыуса” перад прысутнымі выступіла натарыус Бабруйскай раённай натарыяльнай канторы Скрыпко Марыя, якая падрабязна асвятліла наступныя пытанні: “Віды даверанасцей”, “Як правільна адмяніць альбо праверыць даверанасць?”, “У якіх выпадках даверанасць спыняе сваё дзеянне?”. Прадоўжыла праграму Дня гадзіна прававой інфармацыі “Веданне закону – стратэгія поспеху” і прэзентацыя выставы-рэкамендацыі “Ваш законны інтарэс”, якія паспяхова падрыхтавала і правяла бібліятэкар Гашко Наталля. Кожнаму ўдзельніку мерапрыемства быў уручаны буклет “Хто такі натарыус і якія ў яго паўнамоцтвы?”.

Напамінаем нашым карыстальнікам, што штомесячна, у другі аўторак на базе публічнага цэнтра прававой інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі будуць праводзіцца пастаянныя, сістэматычныя і бязвыплатныя кансультацыі па прававой асвеце грамадзян. Інфармацыя змешчана на сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.

Уникальная программа снижения веса от Фаберлик.
Новинки косметики фаберлик на faberllena.ru