Скачать шаблоны для cms Joomla 3 бесплатно.
Зелёные шаблоны джумла.

На Бабруйшчыне адбылося шмат мерапрыемстваў, прысвечаных 29-й гадавіне вываду войскаў з Афганістану. Дзень памяці “Мы памятаем пра Афганістан” прайшоў 15 лютага ў актавай зале Бабруйскага райвыканкама. У мерапрыемстве прынялі ўдзел воіны-афганцы Бабруйскага раёна і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Венгрыі, Прыбалтыцы, Егіпце і Эфіопіі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Бабруйскага райвыканкама Павел Найдзён, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” А.Кашчэеў, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваенкамата С.Максімовіч. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх, хто прайшоў па дарогах Афганістана і не вярнуўся з вайны. Канцэртную праграму салдатам падрыхтавалі салісты раённага Цэнтра культуры.

 

Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі прэзентацыі кніжных выстаў “Из пламени Афганистана”, “Войной Афганской опалённые”, на якіх былі прадстаўлены фотапартрэты загінуўшых землякоў воінаў-афганцаў(Ю.Белавушка, В.Казлова, А.Курыльчыка, А.Нікітка, А.Папова, І.Пракопчыка). Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства азнаёміцца з рэпартажамі, нарысамі, артыкуламі журналістаў, публіцыстаў, пісьменнікаў пра воінаў афганскай вайны. Добра дапоўніла сустрэчу і электронная прэзентацыя “Афганістан. Полымя вайны”, якую падрыхтавала бібліятэкар С. Грузінава.

 

Прадоўжыла дзень памяці гадзіна мужнасці “Афганістан. Яшчэ раз пра вайну”, якая адбылася на базе УА “Сярэдняя школа №3 г.Бабруйска” для вучняў старэйшых класаў. Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі С.Грыцэнка і Н.Арцюшэўская з першых хвілін добра завалодалі ўвагай аўдыторыі. Яны ўзгадалі гісторыю той вайны, перыяду вываду войскаў з Афганістану, а таксама ўспомнілі пра маці, якія чакалі сваіх сыноў з гэтай неаб’яўленай вайны. Бібліятэкары прапанавалі падлеткам выставу-памяць “Время выбрало нас” і электронную прэзентацыю “Афганистан. Пламя войны”. Увазе гледачоў была адрасавана дакументальная стужка “Афганская вайна 1979-1989”, якая змяшчала архіўныя кадры да гадавіны вываду войскаў з Афганістану.

 

Асобную старонку ў мерапрыемстве займала прэм’ера кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі С.Алексіевіч “Цинковые мальчики”. С.Алексіевіч у дакументальнай аповесці перадае аповеды людзей, якія прайшлі праз Афганістан, аб выкананні воінскага абавязку, аб вернасці прысязе, аб мужнасці і аб таварыстве, аб чалавечнасці і аб дапамозе афганцам.

 

Мерапрыемства было прасякнута пачуццём патрыятызму і гонарам за нашых абаронцаў, якія ведаюць цану мужнасці і мужчынскай дружбе, загартаваных у ваенным агні.

Уникальная программа снижения веса от Фаберлик.
Новинки косметики фаберлик на faberllena.ru