Скачать шаблоны для cms Joomla 3 бесплатно.
Зелёные шаблоны джумла.

У рамках Тыдня, прысвечанага 210-й гадавіне з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, драматургіі і тэатра - Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча ў цэнтральнай бібліятэцы была аформлена выстава «Жыве паміж намі дудар наш…” , адбылася прэзентацыя буклета “Спасцігаючы В. Дуніна-Марцінкевіча”.

На працягу тыдня ў бібліятэцы праводзілася літаратурная гасцёўня “Хай гучыць над бабруйшчынай голас дудара беларускага”, на якую запрашаліся вучні старэйшых класаў, моладзь. Наведвальнікі знаёміліся з асноўнымі этапамі творчасці класіка беларускай літаратуры з дапамогай слайд-прэзентацыі “Крыніцы творчасці В.І. Дуніна-Марцінкевіча”, з мясцінамі, звязанымі з жыццём Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску і яго ваколіцах.

У час мерапрыемства ўдзельнікі рашалі крыжаванку “Жыццё і творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча”, мелі магчымасць паглядзець  дакументальную стужку “Рамантык з Люцынкі”. Самым актыўны ўдзельнікам мерапрыемства ўручаўся прыз – кніга.

Такія сустрэчы, безумоўна, дапамогуць юнацтву лепш зразумець гісторыю, пашырыць свае веды па беларускай літаратуры, што асабліва актуальна ў Год малой радзімы, які абвешчаны ў Беларусі.

 

Уникальная программа снижения веса от Фаберлик.
Новинки косметики фаберлик на faberllena.ru