У 2018 годзе спаўняецца 80 гадоў з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці. Магілёўшчына – край з багатай гісторыяй, маляўнічымі краявідамі, працавітымі жыхарамі. Магілёўшчына дала свету мноства выдатных мастакоў, таленавітых пісьменнікаў, музыкаў, вынаходнікаў. Менавіта людзі – сапраўдны гонар і скарб Магілёўскай зямлі.

Раённая бібліятэка распрацавала цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Магілёўскай вобласці. Цыкл кніжных выстаў «Да 80-годдзя з часу ўтварэння Магілеўскай вобласці» пазнаёміць чытачоў бібліятэкі з выданнямі аб эканамічным развіцці рэгіёну, прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя, аб турыстычных маршрутах краю, шматлікіх помніках гісторыі і культуры.

9 лютага ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі прайшоў Дзень бібліяграфіі “Магілёўская вобласць у энцыклапедыях, слоўніках, даведніках»

Навучэнцы ДУА СШ №25 старэйшага школьнага ўзросту знаёміліся з выставай "Магілеўшчына – зямля талентаў і патрыётаў", рэкамендацыйнымі бібліяграфічнымі дапаможнікамі, вучыліся карыстацца картатэкамі і каталогамі.

У праграму дня быў уключаны ўрок гістарычнага краязнаўства "Старонкі гісторыі Магілёўшчыны", бібліятэчна-бібліяграфічная кансультацыя па даведачнай літаратуры "Краязнаўчыя энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі – магчымасць выкарыстання", віртуальная экскурсія па электроннай базе даных "Мой край-Магілеўшчына".