Увага да асобы і творчасці Вінцэнта Дуніна – Марцінкевіча праяўляецца як у Беларусі, так і за яе межамі. 210-годдзе пісьменніка, класіка і пачынальніка новай беларускай літаратуры, драматурга, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча будзе адзначана ў Беларусі 4 лютага 2018 года. Гэтай падзеі прысвечаны Тыдзень ушанавання памяці пісьменніка “Творчая крыніца Вінцэнта Дуніна Марцінкевіча”, які будзе праходзіць у цэнтральнай бібліятэцы з 05.02.2018г.  па 10.02.2018г. Узнавіць і паглыбіць веды карыстальнікаў бібліятэкі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, выклікаць цікавасць да яго творчасці, наведаць мясціны і пазнаёміць чытачоў са сцяжынкамі В. Дуніна – Марцінкевіча на Бабруйшчыне прызваны мерапрыемствы, якія пройдуць у межах Тыдня.

У цэнтральнай бібліятэцы аформлена выстава - пасвячэнне “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: асоба і творчасць” і выстава - юбілей “Жыве паміж намі дудар наш…”. Будзе арганізавана для наведвальнікаў прэзентацыя юбілейных артыкулаў па старонках перыядычных выданняў і інтэрнэт - рэсурсаў “Бабруйская “прапіска” В.Дуніна –Марцінкевіча”, якая адкрые для чытачоў невядомыя старонкі жыцця і дзейнасці нашага вядомага земляка. У межах Тыдня будуць арганізаваны наступныя мерапрыемствы: літаратурная гасцёўня “Хай гучыць над Бабруйшчынай голас Дудара беларускага”, электронная прэзентацыя “І зноў сустрэча з Дуніным-Марцінкевічам, або дзевяць дзён аднаго падарожжа”, экскурс у гісторыю радавода В.Дуніна –Марцінкевіча “Каміла Марцінкевіч:талент , у якім геній бачны…”, прагляд дакументальнай стужкі “Рамантык з Люцынкі”.

Запрашаем усіх карыстальнікаў на мерапрыемствы, якія пройдуць у межах Тыдня “Творчая крыніца Вінцэнта Дуніна –Марцінкевіча”.