Скачать шаблоны для cms Joomla 3 бесплатно.
Зелёные шаблоны джумла.

Гістарычная гадзіна “Маленькія жыцці Халакосту”, якая была прымеркавана да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, адкрыла цыкл мерапрыемстваў цэнтральнай бібліятэкі, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства прайшло 25 студзеня 2018 года на базе УА “СШ №3 г. Бабруйска” для вучняў пачатковых класаў. Мэта мерапрыемства - знаёмства дзяцей з гістарычным фактам трагедыыі Халакосту, выхаванне ў школьнікаў імкнення супрацьстаяць насіллю і жорсткасці ў сучасным свеце, фарміраванне спачування да ахвяр генацыду. Бібліятэкар дзіцячага аддзела цэнтральнай бібліятэкі С. Грыцэнка знайшла цікавы спосаб распавядання дзецям пра трагедыю Халакосту. Юным слухачам была прапанавана выстава - памяць “27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту” і віртуальная тэматычная экскурсія “Халакост – трагедыя, якая не павінна паўтарыцца”. Дзеці даведаліся пра сур’ёзныя, сапраўды трагічныя падзеі Халакосту, якія прывялі да знішчэння адной трэці яўрэйскага народу і незлічонай колькасці прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

Прадоўжыў гістарычную гадзіну паказ урыўкаў мастацкай кінастужкі “Храбрае сэрца Ірэны Сандлер” пра жанчыну, нацыянальную гераіню Польшчы, якая выратавала 2500 дзяцей з штодзённай і штогадзіннай рызыкай расстрэлу. У 2006 годзе кандыдатура Ірэны Сандлер была вылучана на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру.

Завяршылася мерапрыемства анлайн-экскурсіяй на Алею Праведнікаў, першы мемарыяльны комплекс, які быў адкрыты 3 ліпеня 2005 года па вуліцы Сацыялістычнай, 119 у азнаменаванне шасцідзесяцігоддзя вызвалення горада Бабруйска. У гонар 15 жыхароў г. Бабруйска і Бабруйскага раёна, якія з рызыкай для жыцця выратоўвалі яўрэяў у гады нямецкай акупацыі, створана гэта Алея і ім прысвоена званне Праведнікаў міру.

У заключэнне мерапрыемства бібліятэкар цэнтральнай бібліятэкі С. Грыцэнка агучыла словы І.Баўэра, даследчыка Халакосту: “Памяць пра Халакост неабходна, каб нашы дзеці ніколі не былі ахвярамі, катамі альбо раўнадушнымі наглядальнікамі”.

Уникальная программа снижения веса от Фаберлик.
Новинки косметики фаберлик на faberllena.ru