Скачать шаблоны для cms Joomla 3 бесплатно.
Зелёные шаблоны джумла.

ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.

Бібліятэка аграгарадка Хімы.

 

 

“З беларускай кнігай у будучыню”

 

 

 

Мэтавая бібліятэчная праграма

па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры

 

на 2017 – 2019 гады

 

 

Назва праграмы: “З беларускай кнігай будучыню”

 

 

Актуальнасць бібліятэчнай праграмы: 

Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць бібліятэкам.

Бібліятэкі як галоўныя захавальнікі інфармацыйных рэсурсаў выконваюць адметную ролю ў працэсе выхавання нацыянальна свядомага сучаснага грамадзяніна, які з глыбокай павагай ставіцца да сваіх каранёў, да культурнай і духоўнай спадчыны, выпрацаванай нашымі слаўнымі папярэднікамі.

Выхаванне любві да сваіх каранёў, да нацыянальнай спадчыны і культуры трэба пачынаць з самага ранняга ўзросту.

Праграма па прыцягненню да чытання беларускай кнігі дзяцей, падлеткаў і моладзі “З беларускай кнігай ў будучыню” – гэта цыкл публічных, інтэрактыўных мерапрыемстваў сумесна з адукацыйнымі ўстановамі. Яны павінны праводзіцца ў супольніцтве з іншымі суб’ектамі адукацыйна-культурнага соцыума зоны абслугоўвання, пры падтрымцы органаў кіравання.

 

Мэта праграмы:

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і падлеткаў і спасціжэння імі нацыянальнай літаратурнай спадчыны. Абуджэнне цікавасці і любві да беларускай мовы і беларускай мастацкай кнігі.

 

Задачы праграмы:

  • папулярызацыя беларускай кнігі, літаратуры і мовы;
  • пашырэнне ведаў чытачоў па гісторыі беларускай мовы і літаратуры;
  • выхаванне мастацкага густу і эстэтычнай культуры, патрыятызму і нацыянальнай свядомасці;
  • паляпшэнне паказчыкаў  работы бібліятэкі ў сувязі з папулярызацыяй чытання і арганізацыяй дасугавых мерапрыемстваў у бібліятэцы.

 

Мэтавая аўдыторыя:

Дзеці і падлеткі ад 10 да 16 гадоў.

 

Тэрмін рэалізацыі праграмы:

2017-2019 гады

 

Партнёры праграмы:

ДУА " Хімоўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа", УА "Хімоўская дзіцячая школа мастацтваў", сельскі дом культуры аграгарадка Хімы.

 

Чакаемые вынікі праграмы:

  • Максімальнае і аператыўнае забяспячэнне інфармацыйных запатрабаванняў карыстальнікаў кнігамі беларускіх аўтараў.
  • Прывабліванне ў бібліятэку новых карыстальнікаў.
  • Рост колькасці карыстальнікаў, чытаючых на роднай мове.

 

Фарміраванне фондаў і інфармацыйных рэсурсаў

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя
Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі выданнямі беларускай мастацкай літаратуры 2017-2019 Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБ
Збор, апрацоўка і папулярызацыя інфармацыі аб навінках беларускага друку 2017-2019 бібліятэка а/г Хімы, даведачная служба ЦБ
Складанне інфармацыйных, рэкамендацыйных бібліятэчных спісаў новай літаратуры беларускіх аўтараў 2017-2019

бібліятэка а/г Хімы

 

План рэалізацыі праграмы на 2017 год

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя

 

Кніжныя выставы

Цыкл кніжных выстаў “Адкрый для сябе беларускую кнігу” на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Цудоўны скарб беларускай кнігі” (да 500 - годдзя беларускага кнігадрукавання) на працягу года бібліятэка а/г Хімы
“Песняры народных дум” (да 135 –годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа) на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Дні новай кнігі “Прывітанне! А мы новенькія!” 1 раз у чвэрць бібліятэка а/г Хімы
Выстава-віншаванне “Кнігі- юбіляры  – 2017” студзень бібліятэка а/г Хімы
Выстава-рэкамендацыя “Любімыя кнігі тваіх равеснікаў” студзень бібліятэка а/г Хімы
Выстава - свята “Гучы, роднае слова” люты бібліятэка а/г Хімы
“Славілі цябе не раз паэты!”.(да Дня Незалежнасці) ліпень бібліятэка а/г Хімы
“Нязгаснай зоркай ты ў сэрцы Радзімы навек” (да 100- годдзя з дня нараджэння П. Панчанкі) жнівень бібліятэка а/г Хімы
“Праўдалюбец Бацькаўшчыны” (да 90-годдзя з дня нараджэння А. Адамовіча) чэрвень - лістапад бібліятэка а/г Хімы
“Людзі ля кніжных паліц”(да Дня бібліятэк) верасень бібліятэка а/г Хімы
“Майстар вершаванага слова” (да 100- годдзя з дня нараджэння М. Танка) верасень бібліятэка а/г Хімы
“Чалавек вялікай душы і таленту “(да 100-годдзя з дня нараджэння І. Пташнікава) кастрычнік бібліятэка а/г Хімы

 

Масавыя мерапрыемствы

Конкурс сярод чытачоў “Лепшы чытач беларускай кнігі” на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Літаратурны хіт - парад “Топ - 10 лепшых беларускіх кніг” на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Літаратурны марафон “Лепшыя кнігі з краіны Маленства” на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Акцыя “Не забывай пра нас, чытач!” студзень бібліятэка а/г Хімы
Бібліятэчная экскурсія “Бібліятэка – чароўнае месца, дзе кнігам не сумна, дзе ўсім  інтарэсна” люты бібліятэка а/г Хімы, ВПК
Гульня – віктарына “Мілая мова мая, паэтычная, спеўная і гаворкая…” люты бібліятэка а/г Хімы, ВПК
Свята “Дзякуй табе, родная маці” сакавік бібліятэка а/г Хімы, СДК
Літаратурнае падарожжа “Аб той зямлі, дзе ты нарадзіўся” сакавік бібліятэка а/г Хімы
Музычна – паэтычны эцюд “Песні родныя і блізкія” сакавік бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі “А ў кніжак імяніны – цэлых пяць вясёлых дзён!” сакавік бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў,ВПК
Літаратурны  кругагляд “Паэтычны зоркапад” красавік бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў, ВПК
Літаратурны салон “Беларусь – Расія: нас яднае кніга” красавік бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў
Турнір знаўцаў беларускай літаратуры “Гэта вобраз краіны роднай” красавік бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў
Інтэрактыўная гульня “Літаратурны дартс” красавік бібліятэка а/г Хімы
Паэтычны калейдаскоп “Што такое Дзень Перамогі? Гэта азначае, што няма вайны!” май бібліятэка а/г Хімы, СДК
Карыснае падарожжа “Калі хочаш ведаць край - у бібліятэку завітай” май бібліятэка а/г Хімы
Вершаваны круіз “Нам засталася спадчына” май бібліятэка а/г Хімы,СДК,ВПК
Літаратурнае свята “ Канікулы без кнігі – лета без сонца” чэрвень бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў, ВПК
Свята “Свята чытаючых дзяцей” чэрвень бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў
Гульня – падарожжа “Падарожжа з кніжкай беларускай” чэрвень- жнівень бібліятэка а/г Хімы, ВПК
Кніжная аранжарэя “Кветкі  ў літаратуры” чэрвень бібліятэка а/г Хімы
Гульня “Літаратурнае кола фартуны” чэрвень бібліятэка а/г Хімы
Дзень маладога чытача “Быць маладым – быць адукаваным” чэрвень бібліятэка а/г Хімы
Літаратурна-музычная кампазіцыя “І ў вечным карауле Памяць ля вечнага агню стаіць” ліпень бібліятэка а/г Хімы, СДК
Гадзіна знаёмства “Вясёлка” – твая надзейная сяброўка” ліпень бібліятэка а/г Хімы
Купалаўскія чытанні “Вянок Янкі Купалы” ліпень бібліятэка а/г Хімы, СДК
Літаратурна – этнаграфічнае свята “Свая хатка як родная матка” ліпень бібліятэка а/г Хімы, СДК
Гістарычны экскурс “Тут край маіх бацькоў” жнівень бібліятэка а/г Хімы
Дзень беларускай кнігі “Палёт у свет цікавых кніг” жнівень бібліятэка а/г Хімы, СДК
Дзень беларускай казкі “Павер у цуд” жнівень бібліятэка а/г Хімы
Кніжныя жмуркі “Што? Дзе? Калі?” жнівень бібліятэка а/г Хімы
Гістарычна – пазнавальны экскурс “Невядомы – вядомы Скарына” верасень бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў,ВПК
Падарожжа ў гісторыю “Асветнікі зямлі беларускай” верасень бібліятэка а/г Хімы, ВПК
Літаратурны вечар “Без памяці няма сумлення” да 90- годдзя з дня нараджэння А. Адамовіча верасень бібліятэка а/г Хімы, ВПК, СДК
Дзень адчыненых дзвярэй “Прывітанне, чытач!” верасень бібліятэка а/г Хімы
Тыдзень першакласніка “Добры дзень, чытач!” кастрычнік бібліятэка а/г Хімы, ВПК
Літаратурная хвілінка “Даносіць вецер голас маці” кастрычнік бібліятэка а/г Хімы
Коласаўскія чытанні “Чытаем Коласа разам” лістапад бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў, ВПК, СДК
Літаратурна - музычная гасцёўня “Музыка на старонках рамана Л.Н. Талстога “Вайна і мір” лістапад бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў, СДК
Літаратурныя пасядзелкі “Паэты пра каханне” снежань бібліятэка а/г Хімы, ВПК
Свята беларускай кнігі “Нам кніга – вечнае святло” снежань бібліятэка а/г Хімы, ВПК, СДК,

 

Выдавецкая дзейнасць

Цыкл закладак “Адкрый для сябе беларускую кнігу” на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Цыкл буклетаў “Юбілей пісьменніка” прысвечаных творчасці А. Адамовіча, Я. Купалы, М. Танка, П. Панчанкі) на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Рэкамендацыйны спіс літаратуры “Цікавыя кнігі на роднай мове” красавік бібліятэка а/г Хімы
Буклет “Жыццё пісьменніка – жыццё народа” (Якуб Колас) верасень бібліятэка а/г Хімы
Рэкамендацыйны спіс “Па старонках лепшых дзіцячых кніг” кастрычнік бібліятэка а/г Хімы

 

План рэалізацыі праграмы на 2018 год

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя

 

Кніжныя выставы

Выстава–рэклама “Слава кніжцы беларускай” на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Літаратурны каляндар “Зоркі месяца” на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Выстава-вернісаж “Кніга адзначае юбілей” на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Выстава-цацка “Чытаем па-беларуску” на працягу года бібліятэка а/г Хімы
Выстава-віктарына “Каб беларуская мова непаўторнаю кветкай цвіла” люты бібліятэка а/г Хімы
Выстава “Чароўная скарбонка” чэрвень-жнівень бібліятэка а/г Хімы

 

Масавыя мерапрыемствы

Літаратурная гадзіна “Край гэты Магілёўшчынай завецца” студзень бібліятэка а/г Хімы
Літаратурная гасцёўня “Беларускі дудар” па творчасці В. Дуніна-Марцынкевіча”         студзень бібліятэка а/г Хімы
Моўныя хвілінкі “На мове роднай размаўляю” люты бібліятэка а/г Хімы, ВПК
Тыдзень дзіцячай кнігі “Свята кніжных сяброў” сакавік бібліятэка а/г Хімы, ВПК
Паэтычны марафон “На паэтычных арэлях” красавік бібліятэка а/г Хімы, СДК
Літаратурная гадзіна “Святлана Алексіевіч – лаўрэат Нобелеўскай прэміі красавік бібліятэка а/г Хімы
Абмен думкамі “Беларуская кніга ў вашым жыцці” май бібліятэка а/г Хімы
Вечарына “Чараўнік з краіны маленства” па творчасці Я. Маўра май бібліятэка а/г Хімы
Праграма летняга чытання “Канікулы без роднай кнігі – лета без сонейка” чэрвень-жнівень бібліятэка а/г Хімы,СДК, ВПК
Казачны карагод “Запрашаем у  карагод казачных прыгод” червень бібліятэка а/г Хімы, СДК
Літаратурная гулялачка “Сонца на кніжнай старонцы” чэрвень бібліятэка а/г Хімы
Казачнае спаборніцтва “Хітрэц ларэц” чэрвень бібліятэка а/г Хімы
Гадзіна паэзіі “Люблю я пачытаць на роднай мове” ліпень бібліятэка а/г Хімы
Літаратурная гасцёўня “Слаўныя імёны зямлі беларускай”     верасень бібліятэка а/г Хімы, ВПК
Бібліяграфічны агляд “Гісторыя краіны ў літаратурных творах” кастрычнік бібліятэка а/г Хімы
Літаратурная гадзіна “Чытай, каб жыць цікава і карысна” лістапад бібліятэка а/г Хімы, ВПК
Літаратурныя гонкі  па кнізе І. Ліпскага “Я тут жыву” снежань бібліятэка а/г Хімы, ВПК

 

Выдавецкая дзейнасць

Цыкл закладак “Адкрый для сябе беларускую кнігу” на працягу года

бібліятэка а/г Хімы

Буклет па творчасці В. Дуніна -Марцінкевіча І чвэрць бібліятэка а/г Хімы
Буклет  “Навінкі беларускага друку” ІІ чвэрць бібліятэка а/г Хімы
Буклет па творчасці Я. Маўра ІІ чвэрць бібліятэка а/г Хімы

 

Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя
Аказанне бібліятэцы аграгарадка Хімы метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы 2017-2019 Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Вывучэнне чытання беларускай літаратуры дзецьмі і падлеткамі 1 чвэрць 2017 бібліятэка а/г Хімы
Апытанне “Сучасная беларуская літаратура: знаёмая і незнаёмая” 2 чвэрць2017 бібліятэка а/г Хімы
Выяўленне і абагульненне вопыту  дзейнасці бібліятэк па папулярызацыі беларускай літаратуры 2017-2019 Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, бібліятэка а/г Хімы
Метадычныя парады бібліятэкарам “Час чытаць кнігі роднай зямлі” 3 чвэрць 2017 Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Асвятленне ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай інфармацыі і на інфармацыйным сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” 2017-2019 бібліятэка а/г Хімы

Кантактная інфармацыя:

Адрас: 213855

Магілёўская вобласць,

Бабруйскі раён,

а/г Хімы,

вул. Школьная, 28 А

Тэлефон: 8(0225) 712908

E –mail:  Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Уникальная программа снижения веса от Фаберлик.
Новинки косметики фаберлик на faberllena.ru