Скачать шаблоны для cms Joomla 3 бесплатно.
Зелёные шаблоны джумла.

ДУК “Цэнтралізаваня бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”

Цэнтральная бібліятэка

 

 

 

 

 

“Бібліятэка і моладзь: адна мова – адна прастора”

на 2017 – 2019 гады.

 

 

 

 

 

Мэтавая бібліятэчная праграма па рабоце з падлеткамі і моладдзю

 

 

 

 

 

Назва праграмы:“Бібліятэка і моладзь: адна мова – адна прастора” на 2017 – 2019 гады.

 

Пастаноўка праблемы:

У сучасным грамадстве моладзь сёння прадстаўляе сабой эканамічную, палітычную і сацыяльную сілу. Гэта асобая сацыяльна- дэмаграфічная група, якая патрабуе павышанай ўвагі. Ва ўсе часы моладзь несла і нясе асаблівую адказнасць за зберажэнне і прадаўжэнне традыцый грамадства, за пераемнасць  яго гісторыі і культуры, за будучае сваёй краіны. Ад таго, якімі прыарытэтамі ў сістэме цэнасных арыентацый будуць кіравацца маладыя людзі, шмат у чым будзе залежаць дабрабыт краіны.

Юнацтва - важны перыяд у станаўленні асобы, таму што ён звязаны з пастаянным выбарам: прафесіі, сістэмы каштоўнасцей. Менавіта перыяд з 14 да 30 год лічаць лёсавызначальным, бо ў гэты час складаецца жыццёвае крэда чалавека. Важная роля ў фарміраванні асобы маладога чалавека належыць бібліятэцы, як духоўна-асветнай установе.

Змены, якія адбываюцца ў сучасным грамадстве, безумоўна, адлюстроўваюцца на станаўленні асобы сучасных падлеткаў і моладзі. Вялікая праблема нашага часу - нявер’е ў маральныя ідэалы, падмена іх матэрыяльнымі і часам падманлівымі каштоўнасцямі.  Супрацьстаяць праяўленням амаральнасці і душэўнай бяздушнасці можа дапамагчы добрая сапраўдная літаратура. Бібліятэка павінна і можа стаць месцам для дыялогу, зносін з моладдзю.

Падлеткавы ўзрост - гэта перыяд, калі маладыя людзі сутыкаюцца з мноствам фактараў рызыкі, якія, пераходзячы ў звычкі паводзін, прыводзяць да сур’ёзных праблем у старэйшым узросце. Гэта курэнне, ужыванне алкагольных напіткаў, наркотыкаў і іншых таксічных рэчываў. Наша прафілактычная дзейнасць павінна будавацца на комплекснай аснове і забяспечвацца сумеснымі намаганнямі бібліятэкараў, настаўнікаў, псіхолагаў, медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Асноўная мэта работы па прафілактыцы здаровага ладу жыцця - садзейнічаць стварэнню ў грамадстве “моды” на здароўе і адказнасці чалавека за свай жыццёвы стыль,  развіццё сярод моладзі сістэмы прафілактыкі, якая дазваляе пазбегнуць фарміравання ў моладзі рознага роду залежнасцей.

Мы лічым, што работа з моладдзю на сучасным этапе павінна ажыццяўляцца ў рамках мэтанакіраваных праектаў і праграм. Наша праграма і будзе з’яўляцца адной з іх.

  

Мэта праграмы:

Арганізацыя  камунікатыўнай прасторы  бібліятэкі, якая будзе адказваць інтарэсам моладзі, стварэнне асяроддзя, прывабнага для моладзі, актыўнае садзейнічанне адукацыі, працэсам сацыялізацыі маладога чалавека, станаўленню асобы, раскрыццю творчага патэнцыялу, фарміраванне навыкаў канкурэнтаздольнага  работніка на рынку працы.

Задачы праграмы:

  • арганізацыя камунікатыўнай прасторы бібліятэкі, якая б адпавядала інтарэсам моладзі, садзейнічала іх творчай, грамадскай самарэалізацыі, задавальненне  выхаваўчых, камунікатыўных і іншых патрэб моладзі.
  • фарміраванне ў падрастаючага пакалення адказных адносін да свайго здароўя як асабістай так і грамадскай каштоўнасці, садзейнічанне ў набыцці ведаў, развіццё ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця, зберажэнне і ўмацаванне здароўя, маральных, бяспечных і адказных паводзін.
  • адраджэнне  і захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны краю, прадастаўленне поўнай краязнаўчай інфармацыі падлеткам і моладзі, правядзенне культурна – асветных мерапрыемстваў, у тым ліку ў рамках праекта міні - галерэі “Стары дом”,  выданне краязнаўчых матэрыялаў.

  

Мэта праграмы:

Арганізацыя камунікатыўнай прасторы  бібліятэкі, якая будзе адказваць інтарэсам моладзі, стварэнне асяроддзя, прывабнага для моладзі, актыўнае садзейнічанне адукацыі, працэсам сацыялізацыі маладога чалавека, станаўленню асобы, раскрыццю творчага патэнцыялу, фарміраванне навыкаў канкурэнтаздольнага  работніка на рынку працы.

Задачы праграмы:

  • арганізацыя камунікатыўнай прасторы бібліятэкі, якая б адпавядала інтарэсам моладзі, садзейнічала іх творчай, грамадскай самарэалізацыі, задавальненне выхаваўчых, камунікатыўных і іншых патрэб моладзі.
  • фарміраванне ў падрастаючага пакалення адказных адносін да свайго здароўя як асабістай так і грамадскай каштоўнасці, садзейнічанне ў набыцці ведаў, развіццё ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця, зберажэнне і ўмацаванне здароўя, маральных, бяспечных і адказных паводзін.
  • адраджэнне  і захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны краю, прадастаўленне поўнай краязнаўчай інфармацыі падлеткам і моладзі, правядзенне культурна – асветных мерапрыемстваў, у тым ліку ў рамках праекта міні - галерэі “Стары дом”,  выданне краязнаўчых матэрыялаў.

  

Мэтавая аўдыторыя:

Падлеткі і моладзь ва ўзросце ад 13 да 30 год

  

Тэрмін рэалізацыі праграмы:

2017-2019 гады

  

Структура праграмы:

  • Роднаму краю прысвячаю
  • Моладзь і кніга
  • Здаровая моладзь – здаровая Беларусь

  

Формы рэалізацыі праграмы:

  • Клуб маральна-прававых ведаў для падлеткаў “Узрост”
  • Літаратурна - музычны салон “Камертон”
  • Выкарыстанне як традыцыйных форм масавай работы, так і перспектыўных, інавацыйных, якія толькі з’яўляюцца ў сувязі са зменамі ролі бібліятэк на інфармацыйным і дасугавым рынках

 

 

Партнёры праграмы:

  • Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта
  • Установа адукацыі “Бабруйскі дзяржаўны каледж імя А.Я.Ларына”
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 25 "г. Бабруйска
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 3 “г. Бабруйска
  • Установа аховы здароўя “Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”
  • Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна
  • Камунальнае унітарнае прадпрыемства “Бабруйсккіно”

  

Чаканыя вынікі:

  • фарміраванне пазітыўных адносін да бібліятэкі;
  • далучэнне падлеткаў і моладзі да сістэматычнага чытання, стварэнне асяроддзя развіцця падлеткаў і моладзі праз кнігу, чытанне, бібліятэку;
  • стварэнне на тэрыторыі бібліятэкі ўмоў для інтэлектуальнага вольнага часу падлеткаў і моладзі;
  • фарміраванне ў бібліятэцы цэласнай сістэмы грамадзянска- прававой асветы падлеткаў і моладзі;
  • фарміраванне ў падлеткаў і моладзі навыкаў здаровага ладу жыцця, адказных паводзін да свайго здароўя як важнейшай каштоўнасці;
  • арганізацыя культурна-асветніцкай дзейнасці з падлеткамі і моладдзю праз рэалізацыю праекта міні-галерэі “Стары дом”.

  

Этапы рэалізацыі праграмы:

 

1.         Падрыхтоўчы (1 паўгоддзе 2017 года)

  • вывучыць нарматыўную базу;
  • распрацаваць, абмеркаваць і зацвердзіць мэтавую бібліятэчную праграму “Бібліятэка і моладзь: адна мова – адна прастора”
  • прааналізаваць матэрыяльна – тэхнічныя умовы рэалізацыі праграмы;
  • правесці маркетынгавыя даследаванні па напрамках рэалізацыі праграмы;
  • падабраць методыкі па асноўных напрамках праграмы;
  • прааналізаваць фонд сцэнарных матэрыялаў, метадычнай літаратуры, наяўных інфармацыйных рэсурсаў па прапагандзе  кнігі і чытання, патрыятычнаму, ідэалагічнаму выхаванню, прававой асвеце і краязнаўству, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

 

2.         Практычны (2017-2019 гады)

  • адпрацаваць змест дзейнасці, найбольш эфектыўныя формы і метады выхаваўчага ўздзеяння на падлеткаў і моладзь;
  • распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па прапагандзе творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія пішуць для падлеткаў і моладзі;
  • устанавіць устойлівае партнёрства ў адукацыйнай, культурнай, дасугавай сферах для забеспячэння максімальнага выніку ў прафесійнай арыентацыі, адаптацыі і сацыялізацыі моладзі.
  • праводзіць маніторынг  рэалізацыі праграмы.

 

3.         Аналітычны (4 квартал 2019 года)

  • абагульніць вынікі работы бібліятэкі па рэалізацыі праграмы;
  • спланаваць работу на наступны перыяд.

 

 

Фарміраванне фондаў і інфармацыйных рэсурсаў

Змест работы Тэрмін рэалізацыі Адказны
Мэтанакіравана фарміраваць кніжны фонд бібліятэкі літаратурай для моладзі і падлеткаў, па здароваму ладу жыцця, выкарыстоўваць кампаненты краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарату ў традыцыйных і электронных формах: каталогаў, картатэк, БД 2017 аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры
Правесці вывучэнне фонду літаратуры па краязнаўству, літаратуры па здароваму ладу жыцця, сучаснай беларускай літаратуры  для моладзі і юнацтва 2017 -2019 аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры
Стварыць інфармацыйную базу дадзеных “Моладзь.Дзяржава.Закон” 2017-2019 аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры
Пашырыць падпіску перыядычных выданняў для падлеткаў і моладзі, у тым ліку газет і часопісаў краязнаўчага характару 2017-2019 аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры
Стварыць інфармацыйную базу дадзеных “Бабруйск – культурная сталіца Беларусі -2017” 2017 аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Стварыць тэматычныя папкі, прэс-папкі , папкі - накапіцелі “Прававая  асвета – прававая культура”, ”Быць здаровым – гэта таксама навука”, “Выбар прафесіі зараз – будучае тваёй Бабруйшчыны!”, ”Бабруйшчына літаратурная” 2017-2019 аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі

 

План рэалізацыі праграмы на 2017 год

Назва і форма правядзення мерапрыемства Тэрмін выканання Адказны

 

Роднаму краю прысвячаю

“Бабруйшчына чытае Адамовіча” - раённы літаратурны марафон студзень –верасень 2017 аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Нобелеўскія лаўрэаты- выхадцы з Беларусі”- да Года навукі ў РБ студзень-люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Любы горад, красуўся ў стагоддзях!” - свята да 630-годдзя г. Бабруйска ў рамках інфармацыйнай кампаніі”Бабруйск - культурная сталіца Беларусі 2017!” чэрвень 2017 аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Шчодрасць родных крыніц” - літаратурная вандроўка па Бабруйшчыне ў рамках інфармацыйнай кампаніі “Бабруйск – культурная сталіца 2017!” май-чэрвень аддзел па рабоце з дзецьмі
“Бабруйшчына - славуты край” - дзень краязнаўчай кнігі жнівень-верасень аддзел па рабоце з дзецьмі
“Улицы и дворики Бобруйска” - да 630-годдзя г. Бабруйска. Прэзентацыя персанальнай выставы бабруйскага мастака В. Кнаруса ў галерэі “Стары дом” май, верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Кнігі жывуць на экранах” – па творах Алеся Адамовіча- цыкл арт-гадзін у рамках кіналекторыя на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі, КУП “Бабруйсккіно”
“Бабруйскі раён у патоку інфармацыі” - гадзіна бібліяграфіі чэрвень аддзел абслугоўвання і і нфармацыі
“Слухай, свет, пазыўныя “Вянка дружбы!” - дзень нацыянальнай гасціннасці чэрвень - ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Людзьмі і памяццю жыве мой родны край” - Дзень інфармацыі верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Тайна Бабруйскай крэпасці” - прэм’ера гістарычна-прыгодніцкага рамана У.В.Саласюка кастрычнік аддзел па рабоце з дзецьмі

 

Моладзь і кніга

“Дзесяць дзён займальнага чытання” - навагодняя акцыя студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Звіні, мая светлая родная мова!” - Тыдзень беларускай мовы люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Кніжная краіна сяброў” - Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі сакавік аддзел па рабоце з дзецьмі
“Кінапрачытаем Алеся Адамовіча ў рамках літаратурнага марафону “Бабруйшчына чытае Адамовіча” на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Гучы, маё роднае слова!” - вечар беларускай паэзіі сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Сонца Францыска Скарыны” - да 500-годдзя з пачатку выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны - паэтычная медыягадзіна май аддзел па рабоце з дзецьмі
“Юбілей класікаў - свята народа” - да 135-годдзя песняроў Я.Купалы і Я.Коласа – фестываль бібліятэчнай творчасці на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Маладзёжная book-сімпатыя - акцыя чэрвень - жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Бібліятэка для пакалення NEXT” - літаратурнае рэвю на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Аб жыцці, аб людзях, аб сабе”- да 100-годдзя з дня нараджэння П.Панчанкі - вусны часопіс жнівень аддзел па рабоце дзецьмі
“Я на паэзіі магутных крылах не раз да зор далёкіх далятаў” - да 105-годдзя М.Танка- паэтычнае падарожжа верасень аддзел па рабоце дзецьмі
“Бібліятэка – інтэлект - цэнтр ХХІ стагоддзя” - Тыдзень рэкламы верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Зорныя кнігі пра зорныя лёсы”, “Пагаворым аб модных кнігах?” - кірмашы чытацкіх меркаванняў на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

 

Здаровая моладзь – здаровая Беларусь

“Наркотыкі: зразумець і процістаяць - Дзень праблемнай размовы сакавік, чэрвень аддзел па рабоце з дзецьмі
Дз. Дайнэка “Чараўніцкія чары кахання” - сустрэча ў форум-тэатры сакавік, чэрвень аддзел па рабоце з дзецьмі
“Быць здаровым - гэта таксама навука” - бібліятэчная пляцоўка ў рамках гарадскога прафілактычнага праекта “Бабруйск - здаровы горад- фізкультурны горад” красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Разам, за здаровы лад жыцця!” - акцыя красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Свет без нікаціну” - да Сусветнага Дня без тытуню-гульня- конкурс май-чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Верны сябар і кампаньён- твой здаровы рацыён!” - Дзень здаровага харчавання жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Жыць так здорава здароОва!” - цыкл гадзін карыснай інфармацыі на працягу лета аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Бабруйск – тэрыторыя здароўя” - акцыя ў рамках гарадской выставы “Свет здароўя” лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Алкаголь: асоба і здароўе” - круглы стол ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Анты – СНІД”. Беражыце жыццё!” - гадзіна асэнсавання снежань аддзел па рабоце дзецьмі, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

Клуб маральна-прававых ведаў “УЗРОСТ”

“Самая прыгожая мова ў свеце!” - дыялог з падлеткамі ў рамках Тыдня беларускай мовы “Звіні, мая светлая родная мова!” люты аддзел па рабоце з дзецьмі
“Жывое слова пра вайну” - Дзень ваеннай кнігі па творчасці Алеся Адамовіча ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “Кніжная краіна сяброў” сакавік аддзел па рабоце з дзецьмі
“Пра шкодныя звычкі па-сумленнаму, альбо чаму ўзнікаюць залежнасці?” - адкрыты мікрафон да Сусветнага Дня здароўя красавік аддзел па рабоце з дзецьмі
“Мы – маладыя- надзея краіны” – адкрытая трыбуна да Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь чэрвень аддзел па рабоце з дзецьмі
“Пакаленне паспяховых “- інфармацыйна – прафарыентацыйны дзень да Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь лістапад аддзел па рабоце з дзецьмі

 

 

Літаратурна – музычны салон “КАМЕРТОН”

“Праўдалюб Айчыны” - літаратурны вечар – успамін да Дня памяці Алеся Адамовіча ў рамках раённага літаратурнага марафону “Бабруйшчына чытае Адамовіча” студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Багата, родная ты мова…” літаратурна – музычная кампазіцыя ў рамках Тыдня беларускай мовы “Звіні, мая светлая родная мова!” люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Пушкин! Как много в этом слове…” свята Пушкінскай паэзіі чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі, аддзел маркетынгу
“Пісьменнікі, мастакі- яны любілі Бабруйск”(Э.Севела, А.Рабкін)-да 630-годдзя Бабруйска, культурнай сталіцы Беларусі- 2017 прысвячаецца- літаратурна-мастацкі вечар ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Аб Маці хачу сказаць я слова” тэматычны вечар да Дня маці ў Рэспубліцы Беларусь кастрычнік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Па старонках маладзёжных часопісаў” на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі

 

 

Выдавецкая дзейнасць

“Што мы ведаем пра навуку?” - электронная прэзентацыя студзень аддзел па рабоце з дзецьмі
“Алесь Адамовіч” - рэкамендацыйны спіс літаратуры студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Гонар і слава Бабруйшчыны. Славутыя людзі Бабруйшчыны” - інфармацыйна -краязнаўчы альбом студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Наркаманія. Закон. Адказнасць” - памятка красавік ЦПІ, аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Фантастычны свет кніг Раісы Баравіковай” - буктрэйлер май аддзел па рабоце з дзецьмі
“Алесь Адамовіч – сведка вайны” – электронная прэзентацыя май аддзел па рабоце з дзецьмі
“Імя ў беларускай навуцы: навукоўцы Бабруйшчыны” - цыкл інфармацыйных буклетаў чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Класікі міравой літаратуры Якуб Колас і Янка Купала – дзецям” - інфармацыйны буклет ліпень, лістапад аддзел па рабоце з дзецьмі
“Калі вам да спадобы беларускія аўтары” - рэкамендацыйны спіс літаратуры на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Першадрукар. Вандроўнік. Лекар - Францыск Скарына” - да 500-годдзя кнігадрукавання верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Маладая паэзія Беларусі” - рэкамендацыйны спіс кастрычнік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Ваш памочнік- “Эталон” - цыкл буклетаў, дайджэстаў, лістовак на працягу года ЦПІ, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

План рэалізацыі праграмы на 2018 год

Назва і форма правядзення мерапрыемства Тэрмін выканання Адказны

 

Роднаму краю прысвячаю

“Падарожжа па Магілёўшчыне: прагулка па родным краі, ці 10 прычын пабываць у Бабруйскім раёне” студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Творчая крыніца Вінцэнта Дуніна – Марцінкевіча”-Тыдзень ушанавання памяці В.Дуніна-Марцінкевіча з нагоды 210—годдзя з дня нараджэння люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Роднаму слову прызнанне ў каханні!”- Тыдзень беларускай мовы да Міжнароднага дня роднай мовы люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Гучы, маё роднае слова!”. Бабруйшчына літаратурная сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Платон Галавач: вядомы і невядомы”- літаратурная вандроўка на радзіму пісьменніка-да 115-годдзя пісьменніка красавік аддзел па рабоце з дзецьмі
«Имя славное твоё – веков грядущих достояние»-свята Пушкінскай паэзіі чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Мілыя сэрцу куткі Бабруйшчыны” - віртуальнае падарожжа ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Святло пад кніжнай вокладкай”- літаратурнае знаёмства з Ганнай Сяўбо, членам Магілёўскага абл. аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” чэрвень-жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Жывуць традыцыі – квітнее зямля”-   інфармацыйная пляцоўка ( удзел у раённым фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018” і фестывалі народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок” верасень-кастрычнік аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Наш раён- Бабруйскі!”-Web – падарожжа кастрычнік - лістапад аддзел па рабоце з дзецьмі

 

Моладзь і кніга

“Бібліятэка. Погляд моладзі”- анкетаванне студзень - чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“У кніжна – снежным віхру -2018”-   вернісаж кніжных навінак студзень - люты аддзел па рабоце з дзецьмі
«Три страны и одно одиночество»- о писателе – земляке Э.Севеле- літаратурна – мастацкі вечар сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Калі чытанне – гэта свята!”- Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі сакавік аддзел па рабоце з дзецьмі
“Кніга, прачытаная на адным дыханні”- бліц – апытанне ліпень – снежань аддзел па рабоце з дзецьмі
“Кнігі жывуць на экранах”-па творах лаўрэата Нобелеўскай прэміі С.Алексіевіч- цыкл арт-гадзін у рамках кіналекторыя май-жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі, КУП”Бабруйсккіно”
“Гісторыя ў мастацкім слове”- Дні літаратуры май-ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Бібліятэка – ХХІ стагоддзя: ад інфарматызацыі да ведаў”- Тыдзень рэкламы верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Пачынаецца ўсё з любві…”- да 70-годдзя Я.Янішчыц лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Папулярныя імёны ўчора і сёння”, “Літаратурныя прэміі года”, “Пагаворым аб модных кнігах”- кірмашы чытацкіх меркаванняў на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі

 

Здаровая моладзь – здаровая Беларусь

“Наркотыкі: паміж жыццём і смерцю”- Дзень праблемнай размовы да Міжнароднага Дня барацьбы з наркаманіяй сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Наркаманія:мода, вобраз жыцця, смерць”- да Міжнароднага Дня барацьбы з наркаманіяй сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Планета адзначае дзень здароўя”- да Сусветнага Дня здароўя-Дзень інфармацыі красавік аддзел па рабоце з дзецьмі, аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Здаровы лад жыцця – альтэрнатывы няма!”- бібліятэчная пляцоўка ў рамках гарадскога прафілактычнага праекта “Бабруйск- здаровы горад-фізкультурны горад” красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Моладзь выбірае здароўе”- акцыя красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Калі курыць чалавек, нядоўгім будзе яго век”- да Сусветнага Дня без тытуню май аддзел па рабоце з дзецьмі
“Свет кідае курыць. А ты?”- гадзіна актуальнай інфармацыі май аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Небяспечныя гульні: наркотыкі”- да Між. Дня барацьбы з наркотыкамі. Мабільны Дзень інфармацыі чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі
“Правільнае харчаванне – залог здароўя”- інфармацыйная гадзіна жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Кніга і газета замест цыгарэты”- дыялогі пра здароўе да Міжнароднага дня адмовы ад курэння лістапад аддзел па рабоце з дзецьмі
“СНІД- глабальная праблема чалавецтва” снежань аддзел па рабоце з дзецьмі

 

Клуб маральна – прававых ведаў “УЗРОСТ”

“Сёння зберажэш – заўтра спатрэбіцца” - па старонках газеты “Пераходны ўзрост”- Дзень фінансавай граматнасці студзень аддзел па рабоце з дзецьмі
“Мы – грамадзяне Беларусі”- да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь- адкрытая трыбуна. “Грамадская думка”- да Дня Канстытуцыі – акцыя сакавік аддзел па рабоце з дзецьмі
“Планета адзначае   дзень здароўя”- дзень інфармацыі красавік аддзел па рабоце з дзецьмі, ЦПІ
“Хто кіруе ІТ – светам?”.”ІТ –чыталка, альбо плюсы   і мінусы электроннай кнігі” кастрычнік аддзел па рабоце з дзецьмі
“Прафесіі медыясвету”- інфармацыйнае скрыжаванне “Свет інфармацыі ў прафесіях”- інфармацыйна – прафарыентацыйны дзень лістапад аддзел па рабоце з дзецьмі

 

Літаратурна – музычны салон “Камертон”

“Легендарный бард ХХ

столетия”- да 80-годдзя

У. Высоцкага- літаратурна – музычная кампазіцыя

студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Хай гучыць над Бабруйшчынай голас Дудара беларускага”- літаратурная гасцёўня люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Любімае роднае слова…”- вечарына беларускай паэзіі люты-сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Гонар і сумленне Беларусі”- да 70-годдзя С.Алексіевіч, празаіка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі- літаратурная кампазіцыя май аддзел абслугоўвання і інфармацыі
«Имя славное твоё – веков грядущих достоянье»- свята Пушкінскай паэзіі чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі

 

Выдавецкая дзейнасць

“Спасцігаючы Вінцэнта Дуніна – Марцінкевіча”- памятка - рэкамендацыя студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“На выбары ўпершыню”- даведачна – рэкамендацыйны буклет люты ЦПІ, аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – моладзі”-інфармацыйны буклет май-чэрвень аддзел па рабоце з дзецьмі
“Фантастычны свет кніг Раісы Баравіковай”- буктрэйлер май аддзел па рабоце з дзецьмі
“Прызыўнік і яго правы”- памятка-даведнік чэрвень ЦПІ, аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Мы интересны миру – мир интересен нам”- бібліяграфічны паказальнік да Міжнароднага дня моладзі жнівень ЦПІ, аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“10 прычын стаць карыстальнікам бібліятэкі”- інфармацыйны дайджэст верасень аддзел па рабоце з дзецьмі
“Ваш памочнік “Эталон” – цыкл буклетаў, дайджэстаў, лдістовак на працягу года ЦПІ, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

 

Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне

Назва мерапрыемства Тэрмін рэалізацыі Адказны
Аказанне супрацоўнікам бібліятэкі метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы 2017-2019 аддзел маркетынгу
Выкарыстанне ўсяго лепшага з бібліятэчнай тэорыі і практыкі, у тым ліку замежнай ў напрамку рэалізацыі праграмы, адрасаванай моладзі 2017-2019 аддзел маркетынгу
Забеспячэнне метадычнымі і сцэнарнымі матэрыяламі для правядзення мерапрыемстваў 2017-2019 аддзел маркетынгу
Рэгулярнае і актыўнае асвятленне дзейнасці цэнтральнай бібліятэкі ў рамках праграмы ў СМІ 2017-2019 аддзел маркетынгу, аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Распрацоўка і размяшчэнне на сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” раздзела “Бібліятэка і моладзь”, у якім будзе асвятляцца дзейнасць бібліятэкі ў напрамку работы з юнацтвам і моладдзю 2017 - 2019 аддзел маркетынгу, аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Бібліятэчнае краязнаўства- тэрыторыя вялікіх магчымасцей” - круглы стол 2017 аддзел маркетынгу
Семінар па праблемах маладзёжнага і юнацкага чытання “Маладая Беларусь чытае”. 2017 аддзел маркетынгу, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

 

Кантактная інфармацыя:

 

Адрас: Цэнтральная раённая бібліятэка

вул. Крылова, д.44

г. Бабруйск

Магілёўская вобласць

213830

 

Тэлефоны: Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

8(0225) 72-65-18

Аддзел па рабоце з дзецьмі

8(0225) 72-65-17

 

E-mail:  cbsrobme yandex.ru

Уникальная программа снижения веса от Фаберлик.
Новинки косметики фаберлик на faberllena.ru