Скачать шаблоны для cms Joomla 3 бесплатно.
Зелёные шаблоны джумла.

ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка

Бабруйскага раёна”

Глушанская сельская бібліятэка

 

 

 

 

Вяртанне да вытокаў

  

 

Мэтавая бібліятэчная праграма

па краязнаўству

на 2017- 2019 гады

 

Актуальнасць праграмы

Галоўнай мэтай выхавання грамадзяніна любой краіны з’яўляецца фарміраванне грамадзяніна-патрыёта. Асаблівае значэнне ў справе выхавання грамадзянскіх якасцей належыць краязнаўству. Чаму? Звесткі пра родны край блізкія і зразумелыя, таму працэс засваення гісторыі Айчыны становіцца больш лёгкім і зразумелым. Краязнаўчы падыход дазваляе накіраваць чытачоў ад блізкіх, даступных непасрэднаму назіранню фактаў і з'яў, да глыбокіх вывадаў і абагульненняў гістарычнай навукі, гэта значыць, арганізаваць працэс пазнання найбольш натуральным і даступным шляхам.

Краязнаўства вучыць любіць не толькі свае родныя мясціны, але вучыць ведам пра іх, прывучае цікавіцца гісторыяй, мастацтвам, літаратурай, павышаць свой культурны ўзровень. І тут асаблівае месца займае бібліятэчнае краязнаўства. Менавіта яно дазваляе бібліятэцы набыць сваё аблічча, зрабіць яе не падобнай на іншыя.

Мінулае і сучаснае, назапашаны вопыт папярэднімі пакаленнямі, іх быт, звычаі, традыцыі - усё гэта тэмы шматлікіх мерапрыемстваў, якія ладзіць бібліятэка.

 

Тэрмiн рэалiзацыi праграмы: 2017-2019 гады

 

Удзельнiкi праграмы:

Усе групы карыстальнікаў бібліятэкі

 

Мэта праграмы:

Збор і захаванне друкаваных і неапублікаваных матэрыялаў па гісторыі і культуры роднага краю, распаўсюджванне краязнаўчых ведаў.

 

Задачы праграмы:

  • Выхаванне патрыятызму, любві да роднага пасёлка, паважлівага стаўлення да яго гістарычных і культурных помнікаў;
  • Стварэнне электроннай краязнаўчай базы дадзеных;
  • Выкарыстанне камп'ютэрных тэхналогій у краязнаўчым інфармаванні карыстальнікаў;
  • Выданне краязнаўчых дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе);
  • Выданне бібліяграфічных дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе);
  • Актывізацыя пошукавай і даследчай працы;
  • Выяўленне лепшага вопыту работы беларускіх бібліятэк па краязнаўству, творчая перапрацоўка яго і ўкараненне ў практычную дзейнасць бібліятэкі;
  • Умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.

 

Змест работы па праграме:

  • Збор, аблічбоўка і захоўванне дакументаў, фотадакументаў, відэа і аўдыяматэрыялаў пра сваю малую Радзіме;
  • Папаўненне краязнаўчай базы дадзеных «Зямля Глушанская, табой мы ганарымся»;
  • Работа аматарскага аб’яднання “Гасцёўня беларускай мінуўшчыны”;
  • Фарміраванне інфармацыйных фота-падборак:
  • гісторыя сям'і;
  • ўстановы і прадпрыемствы Глушы;
  • прырода роднага краю;
  • паэты - землякі;
  • вядомыя людзі Глушы;
  • вуліцы пасёлка;
  • абпаленыя вайной;
  • творчы партрэт.
    • Распрацоўка і афармленне разнастайных выстаў, экспазіцый, конкурсаў;
    • Правядзенне конкурсу «Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом?»;
    • Супрацоўніцтва з раённым краязнаўчым музеем, раённай газетай «Трыбуна працы» ў мэтах палягчэння пошуку і распаўсюджвання інфармацыі;
    • Прыцягненне розных груп грамадзянскай супольнасці да цеснага супрацоўніцтва ў справе захавання гістарычнай краязнаўчай спадчыны.

 

Чакаемыя вынiкi:

  • Павышэнне ўзроўню даступнасці краязнаўчых рэсурсаў за кошт укаранення новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэння спектру і павышэння якасці бібліятэчных паслуг;
  • Павышэнне ўзроўню краязнаўчых ведаў глушанцаў;
  • Павышэнне якасці выдавецкай дзейнасці бібліятэкі;
  • Павеліченне аб’ёму краязнаўчага фонду бібліятэкі;
  • Павелічэнне колькасці наведванняў бібліятэкі за кошт правядзення цікавых і змястоўных краязнаўчых мерапрыемстваў;
  • Павелічэнне колькасці кнігавыдач краязнаўчых матэрыялаў;
  • Умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.

 

Партнёры праграмы

  • Глушансці сельскі выканаўчы камітэт;
  • Глушанскі сельскі Дом культуры;
  • Глушанская школа мастацтваў;
  • Цэнтр рямёстваў п. Глуша;
  • ДУА “Глушанскі вучэбна – педагагічны   комплекс дзіцячы сад– сярэдняя школа”.

 

Рэалiзацыя праграмы «Вяртанне да вытокаў» ажыццяўляецца па наступных напрамках:

 

Гістарычнае краязнаўства п. Глуша:

  • збор матэрыялаў аб гісторыі глушанскага краю;
  • запіс легенд і ўспамінаў пра пасёлак і яго жыхароў;
  • афармленне экспазіцыі "Пасёлак Глуша: учора, сёння, заўтра.

 

Літаратурнае краязнаўства п. Глуша:

  • вывучэнне тапанiмiкi;
  • запіс народных прыпевак, песень, прымавак, абрадаў;
  • правядзенне мерапрыемстваў па вывучэнню літаратурнай творчасці жыхароў роднага краю.

 

Вывучэнне насельніцтва п. Глуша:

  • работа па выяўленню вядомых людзей пасёлка, збор інфармацыі аб iх жыцці;
  • работа па выяўленню цікавых людзей пасёлка;
  • сканіраванне старых сямейных фатаграфій, афармленне экспазіцыі "Сямейны фотаальбом».

 

Вывучэнне прамысловасці, сацыяльнага комплексу пасёлка Глуша:

  • збор iнфармацыi аб гiсторыi  прамысловых i сацыяльных аб'ектаў пасёлка;
  • правядзенне сустрэч з калектывамi прамысловых i сацыяльных аб'ектаў.

 

План рэалізацыі праграммы

Фарміраванне фондаў, інфармацыйных рэсурсаў, інфармацыйна- бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў

  

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя
Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі матэрыяламі аб гісторыі Бабруйшчыны 2017-2019 гг Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБ
Арганізацыя індывідуальнага інфармавання па пытаннях краязнаўства 2017 -2019гг

бібліятэка

Складанне інфармацыйных і бібліяграфічных спісаў літаратуры для карыстальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй краю 2017 -2019гг

даведачная служба ЦБ,

Глушанская бібліятэка

Сачыць за публікацыямі краязнаўчага характару ў перыядычным друку. Праводзіць інфармацыйныя гадзіны і агляды краязнаўчых выданняў 2017 – 2019гг           

бібліятэка

Папаўненне новымі матэрыяламі  краязнаўчай базы “Зямля Глушанская, табой мы ганарымся” 2017-2019гг

бібліятэка

 

Распаўсюджванне краязнаўчых ведаў

Змест работы

Тэрмін

выканання

Адказныя
Краязнаўча – этнаграфічны куток “Гасцёўня беларускай мінуўшчыны” 2017-2019 гг бібліятэка
Выстава–экспазіцыя “Алесь Адамовіч: здалёк і зблізку” 2017-2019гг бібліятэка
Цыкл выстаў творчых работ “Рук залатых зямныя цуды” 2017- 2019гг бібліятэка, Цэнтр рамёстваў
Фэст “Глушанскі хутарок 2017- 2019гг

сельвыканкам,

бібліятэка, СДК,

цэнтр рамёстваў

Свята “Дзень пасёлка” 2017- 2019гг сельвыканкам, бібліятэка, СДК
Калядны тыдзень студзень 2017 бібліятэка, СДК, ВПК
Фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб” студзень 2017г. бібліятэка, школа мастацтваў
Гульня-віктарына “Таямніцы беларускіх слоў” люты 2017г. 

бібліятэка, ВПК

Вечар-сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі “Яны прайшлі Афганістан” люты 2017г. бібліятэка
Гістарычная вандроўка “Па гістарычных мясцінах пасёлка Глуша” сакавік 2017г. бібліятэка, ВПК
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Прыйсці да вечнага агню”            красавік 2017г. бібліятэка, СДК, школа мастацтваў
Акцыя “Бессмяротны полк” май 2017г. сельвыканкам, бібліятэка
Краязнаўчая гасцёўня “Зямля бацькоў – зямля святая” чэрвень 2017г. бібліятэка
Экскурсія “Усім сэрцам буду памятаць я” ліпень 2017г. бібліятэка
Вечарына “Чалавек з чулым сэрцам і вялікай душой” да 90-годдзя з дня нараджэння А. Адамовіча жнівень 2017г. бібліятэка, СДК
Гульнёвая праграма “Слова, якое было ў пачатку” верасень 2017г. бібліятэка, ВПК
Свята “Юбілей бібліятэкі” верасень 2017г. бібліятэка, сельвыканкам, СДК
Гадзіна краязнаўства “Беларусь   - краіна маёй будучыні” лістапад 2017г.           

бібліятэка, ВПК

Вечар “Сямейныя дынастыі” снежань 2017г. сельвыканкам, бібліятэка, СДК

Цыкл вечарын

“Сустрэчы з тымі, што жывуць побач”

“Людзі ў белых халатах”;

“Усім, хто  з гандлем связаны цесна”;

“Спасибо, что конца урокам нет”;

“Завод. Людзі. Жыццё”      

І - ІУчв. 2018г.           

бібліятэка, СДК, сельвыканкам

Гутарка “Спаленыя вёскі Бабруйшчыны” люты 2018г. бібліятэка
Вечарына “На таленты багатая зямля” сакавік 2018гг. бібліятэка
Вечар памяці “Хтосьці родам з дзяцінства, а я з вайны” май 2018г. бібліятэка, ВПК
Урок этнаграфіі “Падарожжа ў часе”            красавік 2018г. бібліятэка, СДК, школа мастацтваў
Фотавыстава “Любоў да роднай зямлі” ліпень 2018г. бібліятэка
Дзень краязнаўства “Іх імёнамі  названы вуліцы пасёлка” кастрычнік 2018г. бібліятэка
Урок-памяць “Дзякуй дзяды за Перамогу” 2019г. бібліятэка, ВПК
Квэст “Я люблю цябе Глуша, і ведаю” 2019г. бібліятэка,ВПК
Гадзіна памяці “Апошні бой лётчыка Маркелава” 2019г. бібліятэка, ВПК

 

Выдавецкая дзейнасць

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя

“Гісторыя Глушанскай бібліятэкі”

2017г. бібліятэка
Цыкл выданняў “Майстры пасёлка Глуша” 2017г. бібліятэка
Цыкл выданняў “Гонар зямлі Глушанскай” 2017г. бібліятэка
“Іх імёнамаі названы вуліцы пасёлка” 2017 г.            бібліятэка
Буклет “Тры тэмы жыцця Алеся Адамовіча” 2017 г. бібліятэка

Цыкл закладак “Цікава ведаць”

2017 – 2019 г.г. бібліятэка
Буклет “Іх імёнамі названы вуліцы пасёлка” 2018 г.            бібліятэка

Цыкл буклетаў “Паэты сярод нас”

2018 г.            бібліятэка
“Гісторыя ўстаноў адукацыі пасёлка Глуша” 2018 г.            бібліятэка
Даведнік “Прамысловыя аб’екты і ўстановы пасёлка Глуша”   2019г.

бібліятэка

Цыкл буклетаў “Выпускнікі – настаўнікі”    2019г. бібліятэка
Краязнаўчы каляндар пасёлка Глуша” 2019г. бібліятэка

 

Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя
Аказанне Глушанскай бібліятэцы метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы 2017-2019 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Выяўленне і абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці бібліятэк 2017-2019 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Заняткі бібліятэчных спецыялістаў па краязнаўству на базе Глушанскай бібліятэкі 2017-2019 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, Глушанская бібліятэка
Правядзенне семінару бібліятэчных работнікаў “Бібліятэчнае краязнаўства —тэрыторыя вялікіх магчымасцяў” 2017г аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Арганізацыя асвятлення ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай мнфармацыі і на інфармацыйнам сайце ДУКЦБС Бабруйскага раёна 2017-2019 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, Глушанская бібліятэка

 

Кантактная інфармацыя:

Адрас: 213844

Магілёўская вобласць,

Бабруйскі раён,

п. Глуша,

вул. Кастрычніцкая,32

 

Тэлефон: 8(0225) 593517

E –mail:  Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Уникальная программа снижения веса от Фаберлик.
Новинки косметики фаберлик на faberllena.ru